BE RU EN

Разбураны гандлёвы цэнтр і жылыя будынкі: наступствы масаванага нападу РФ на Кіеў

  • 10.07.2025, 9:03

З’явіліся першыя кадры.

Уначы 10 ліпеня УС РФ атакавалі Кіеў дзясяткамі «шахедаў» і запускалі ў бок сталіцы Украіны балістычныя ракеты, што пацягнула шматлікія пашкоджанні будынкаў і памяшканняў мірных жыхароў.

Вядома сама меней аб 14 пацярпелых і двух загінулых праз расейскі начны напад, паведаміў начальнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Цімур Ткачэнка.

«На жаль, маем двух загінулых. Гэтых людзей забілі расейцы», - напісаў Ткачэнка пасля 6 раніцы.

Ён таксама папрасіў жыхароў сталіцы пасля вяртання дадому з хованак зачыняць вокны, бо ў горадзе «вельмі шмат дыму».

Гарадскі галава Кіева Віталь Клічко апублікаваў наступствы варожай атакі па раёнах:

Шаўчэнкаўскі раён: ратавальнікі працуюць у жылым доме, дзе ў выніку падзення абломкаў адбыўся пажар на верхнім паверсе. Яшчэ па некалькіх адрасах зафіксаванае падзенне абломкаў. Па адным з адрасоў - таксама пажар;

Дарніцкі раён: у выніку падзення абломкаў БПЛА ўзнік пажар у гаражах і на запраўцы. Таксама абломкі ўпалі ў двары аднаго з жылых дамоў;

Саломенскі раён: у выніку падзення абломкаў адбылося ўзгаранне даху нежылога будынка. Таксама ёсць падзенне абломкаў яшчэ па адным адрасе;

Галасееўскі раён: у выніку падзення абломкаў БпЛА загарэўся грузавы аўтамабіль;

Падольскі раён: падзенне абломкаў БПЛА на тэрыторыі нежылой забудовы.

Акрамя таго, у сетцы публікуюць відэа з наступствамі расейскага нападу па Кіеве, на якіх відаць пашкоджаны гандлёвы цэнтр у Шаўчэнкаўскі раёне горада.

У Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі адзначылі, што масаваная начная атака ворага на Кіеўшчыну працягвалася амаль 10 гадзін.

Наступствы варожага нападу ліквідуюць у чатырох раёнах вобласці: у Броварскім, Вышгародскім, Барыспальскім і Абухоўскім раёнах.

Апошнія навіны