BE RU EN

Стала вядома, калі Кангрэс ЗША можа прыняць закон аб «пякельных» санкцыях супраць РФ

  • 12.07.2025, 15:12

Трамп патрабуе дапрацаваць законапраект.

Праца над законапраектам аб «пякельных» санкцыях супраць Расеі ў Кангрэсе ЗША актывізавалася на фоне публічнай незадаволенасці Дональда Трампа расейскім дыктатарам. Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Са слоў аднаго з суразмоўцаў выдання, знаёмага з пазіцыяй Трампа, тэкст законапраекта ўсё яшчэ патрабуе дапрацоўкі. У цяперашнім выглядзе дакумент не дае прэзідэнту ЗША дастатковай гнуткасці ў выкарыстанні санкцый без аглядкі на пазіцыю Кангрэса. Цяпер Белы дом працуе з аўтарамі законапраекта над тым, каб даць Трампу больш свабоды ва ўжыванні гэтага закона пасля яго зацвярджэння амерыканскім парламентам.

Прадстаўнік сенатара Ліндсі Грэма, аднаго з двух аўтараў законапраекта, паведаміў агенцтву Reuters, што дакумент, імаверна, пачнуць разглядаць не раней за 21 ліпеня, бо цяпер у Кангрэса ёсць важнейшыя прыярытэты. Аднак ужо ў жніўні адна з палат Кангрэса пойдзе на вакацыі, так што час на прыняцце закона будзе «вельмі абмежаваны».

Тым часам хаўруснікі ЗША з нецярпеннем чакаюць панядзелка, бо Трамп абяцаў зрабіць у гэты дзень «вялікую заяву» наконт Расеі, піша Reuters. Аднак іх усё яшчэ раздзіраюць сумневы наконт таго, ці адмовіўся Трамп ад спробаў наладзіць добрыя стасункі з Расеяй і наколькі ён сапраўды гатовы ўкараняць на практыцы законапраект Ліндсі Грэма.

Апошнія навіны