УСУ адбілі дзёрзкі штурм акупантаў на Купянскім кірунку
- 12.07.2025, 18:50
Акупанты спрабавалі прарвацца, але атрымалі поўны адпор.
Вайскоўцы 14-й украінскай механізаванай брыгады імя князя Рамана Вялікага на Купянскім кірунку адбілі спробу атакі ворага на бранятэхніцы.
Як выявілася, акупанты атакавалі на 2 МТЛБ і на БМП-2, якія везлі з сабой дэсант. Яшчэ па дарозе бронемашыны былі спынены трапленнямі дронаў, а затым дабіты.
- Жалезны правал ворага. Купянскі кірунак! Даўно не было такой дзёрзкасці. Вы толькі паглядзіце на гэта! Варожая бранятэхніка сунулася, мусіць, думалі, прарвуць... Княжыя ваяры сустрэлі, - адзначылі байцы.
Ацалелая пяхота паспрабавала схавацца ў кустах, але па ёй пачалі працаваць дроны-камікадзэ. Агулам было знішчана 17 расейцаў.
- Усё і ўсе гарэлі разам з іх надзеямі на поспех. Варожы механізаваны штурм завяршыўся класічна - поўным правалам! Працуем далей. Дамагаемся перамогі!, - пракаментавалі відэа ўкраінскія вайскоўцы.