The Times: Санкцыі Трамп стануць аналагам глабальнага эмбарга на расейскую нафту
- 12.07.2025, 20:19
Прэзідэнт ЗША нечакана падтрымаў ідэю Сената.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нечакана падтрымаў ідэю Сената аб новых санкцыях супраць Расеі - мыты ў 500% на ўсе тавары краін-пакупнікоў расейскай нафты. Калі гэтыя санкцыі будуць прынятыя, іх можна будзе прыраўняць да глабальнага эмбарга на нафту з РФ, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Times.
Выданне нагадала, што раней Трамп пазбягаў новых эканамічных санкцый супраць Расеі, спадзяючыся, што зможа дамовіцца з расейскім дыктатарам Пуціным. Але на гэтым тыдні яго рыторыка зведала рэзкія змены: прэзідэнт ЗША заявіў, што "стаміўся ад хлусні Пуціна".
Адначасова з гэтым Сенат ЗША абмяркоўвае двухпартыйны законапраект сенатараў Ліндсі Грэма і Рычарда Блюменталя. Ён прадугледжвае ўвядзенне тарыфаў у 500 працэнтаў на ўсе тавары з краін, якія купляюць у Расеі энэрганосьбіты. Трамп называў гэты законапраект "празмерным", але зараз кажа, што "ўважліва вывучае" ідэю.
Фактычна, гэта другасныя санкцыі, якія накіраваны не столькі супраць непасрэдна Расеі, колькі супраць яе найлепшых кліентаў-пакупнікоў – Кітай, Індыя і Турцыя могуць сур'ёзна пацярпець. Таксама абмежаванні могуць паставіць крыж на "ценявым флоце" - танкерах, якія перавозяць расейскую нафту ў абыход санкцый.
Пры гэтым мыты ў 500% на тавары аматараў купляць энэргарэсурсы ад Крамля фактычна можна прыраўнаваць да глабальнага эмбарга на расейскую нафту, сказаў выданню Максіміліян Гес з Інстытута даследаванняў замежнай палітыкі. Аднак экспэрт сумняваецца, што Трамп пойдзе на гэты крок - бо кошты нафту могуць скокнуць да ўзроўню 100 даляраў за барэль.
- Калі толькі Трамп не вырашыць, што пагроза з боку Расеі перавешвае эканамічныя страты ... то не, - дадаў ён.