Четыре года назад задержали Алеся Беляцкого и его коллег
- 14.07.2025, 16:50
У Вільні прайшла акцыя салідарнасці.
14 ліпеня ў цэнтры Вільні прайшла акцыя «Вясны» — у чацвёртую гадавіну затрымання іх аднадумцаў і калег: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У акцыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна”, БАЖа, Беларускія юрысты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі, паведамляе «Салідарнасць».
Удзельнікі пікету выйшлі з плакатамі палітвязняў праваабаронцаў, акрамя гэтага гучаў гуказапіс пра лёс старшыні «Вясны» і Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча, юрыста Уладзіміра Лабковіча і каардынатаркі валанцёрскай службы Марфы Рабковай.
Нагадаем, 14 ліпеня 2021 года да Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча, а таксама іншых праваабаронцаў з «Вясны» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Пазней «вясноўцаў» прысудзілі да жорсткіх тэрмінаў: Бяляцкага - да 10 гадоў калоніі, Стэфановіча — да 9, Лабковіча — да 7. Ніводзін з іх не прызнаў віну ні па адным з прад'яўленых ім артыкулаў. Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».
Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначыў:
- Сёння для нас яшчэ адна нагода, каб нагадаць грамадскасці пра тое, што трое нашых калегаў: Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца ў няволі. Марфа Рабкова была затрыманая раней - яна за кратамі ўжо амаль пяць гадоў.
Са слоў юрыста, уладам удалося адпомсціць гэтым людзям за іх актыўную праваабарончую дзейнасць у Беларусі. Аднак, калі яны думаюць, што такім чынам могуць спыніць працу праваабарончай супольнасці, то гэта не так.
Праваабаронца Алена Маслюкова адзначыла, што рэжым «трымае ў закладніках больш за 1200 чалавек»:
- Але не толькі іх, а ўсю Беларусь. І мы сёння тут не толькі дзеля нашых сяброў і калег, а таксама дзеля ўсіх беларусаў.
На працягу ўсёй акцыі з гучала «Свабоду «Вясне», чвабоду палітвязьням!».