На Берасцейшчыне адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтобусаў
- 15.07.2025, 21:27
Тры чалавекі ў лякарні.
Увечары 15 ліпеня ў Бярозаўскім раёне на берасцейскай трасе адбылося ДТЗ з удзелам двух аўтобусаў, паведамілі ў МУС Беларусі. Паводле папярэдніх звестак, 56-гадовы кіроўца аўтобуса ПАЗ пры развароце не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з мікрааўтобусам Ford, якім кіраваў 40-гадовы кіроўца, які ехаў у спадарожным кірунку.
Вынік гэтага ДТЗ: тры чалавекі ў лякарні.
«Таксама ва ўстанову аховы здароўя для ацэнкі стану здароўя дастаўленыя пасажыры аўтобуса», – гаворыцца ў паведамленні МУС.
Гэтая аварыя на асаблівым кантролі міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова. Паводле ягонага распараджэння для разбору на месца ДТЗ прыбыло кіраўніцтва ГУ ДАІ МУС і УУС Берасцейскага аблвыканкама.
На месцы здарэння працуюць не толькі супрацоўнікі ДАІ, лекары, але і следча-аператыўная група.