УСУ скінулі авіябомбы масай 227 кг на расейскі штаб у Курскай вобласці
- 16.07.2025, 18:10
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы скінулі некалькі авіябомбаў на расейскі штаб у пасёлку Цяткіна Курскай вобласці, яшчэ больш разбурыўшы цукровы завод, дзе хаваліся войскі ворага. На гэты раз цэль была добра вядомая: у будынку расейскія войскі зноў размясцілі штаб.
Міг-29 УСУ скінуў па пазіцыях некалькі цяжкіх бомбаў AASM Hammer, у выніку чаго абвалілася большая частка вытворчага цэха і частка будынкаў, ацалелых пасля папярэдніх нападаў.