Зяленскі: Байдэн не змог пакласці канец гэтай вайне, а Трамп – зможа
- 16.07.2025, 18:52
Для Украіны з'явілася акно магчымасцяў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што прэзідэнт Джо Байдэн не змог закончыць вайну, распачатую Расеяй супраць Украіны, у той час як, на ягоную думку, Дональд Трамп можа гэта зрабіць.
Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у інтэрв'ю Newsmax.
Зяленскі звярнуў увагу на адрозненні ў падыходах дзейнага і былога амерыканскіх прэзідэнтаў да вайны.
«Прэзідэнт Трамп дае [расейскаму дыктатару Уладзіміру] Пуціну шанец пакласці канец гэтай вайне», – сказаў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не мае намеру крытыкаваць прэзідэнтаў і ўдзячны за падтрымку Украіны ў вайне з РФ.
«Я вельмі хачу верыць, што (Трамп – рэд.) даў (Пуціну – рэд.) гэта акно магчымасцяў», – сказаў Зяленскі.