У Баранавічах маланка напалову раскалола дрэва ў двары шматпавярховіка
- 17.07.2025, 9:30
Відэафакт.
У Баранавічах маланка раскалола дрэва ў двары шматпавярховіка, піша мясцовая газета «Наш край».
Удзень 16 ліпеня на райцэнтр абрынуліся навальніца і моцны лівень. Акрамя затопленых вуліц і двароў, непагадзь здзівіла і не зусім звычайнымі наступствамі — у адным з двароў горада маланка раскалола напалову дрэва.