BE RU EN

Лукашэнка датычны да ўдару расейцаў па «Ахматдзеце»

  • 17.07.2025, 18:08

У расейскіх ракетах знайшлі беларускія мікрасхемы.

Беларусь удзельнічае ў вытворчасці кампанентаў для расейскіх ракет. Пра гэта піша 24tv.ua са спасылкай на дакументы, атрыманыя ад прыватнага дэтэктыўнага агенцтва Dallas.

На беларускіх заводах, такіх як ААТ "Інтэграл", “Маналіт”, “ДЭЛС”, “Пеленг”, вырабляюцца мікрасхемы, кандэнсатары і стабілізатары, якія выкарыстоўваюцца ў сістэмах кіравання расейскіх крылатых ракет Х-101, Х-69, Х-39, Х-38, а таксама ў балістычных ракетах "Кінжал”

Гэтыя кампаненты выкарыстоўваюцца ў альтыметрах (вышынямер), БПЛА, авіяцыйных і супрацькарабельных ракетах. Без іх вытворчасць і запуск гэтых боепрыпасаў абцяжараны.

Дачыненне Беларусі да ўдараў на Украіне

Пастаўка дэталяў Менскам робіць рэжым Лукашэнкі ўдзельнікам узброенага канфлікту, паколькі расейскія ракеты, якія знішчаюць грамадзянскія аб'екты (уключаючы лякарню «Ахматдзет», электрастанцыі, жылыя кварталы і школы), абсталяваныя кампанентамі беларускай вытворчасці.

Ракеты Х‑101 і Х‑69 выключна зробленыя для знішчэння інфраструктуры і людзей. Іх вытворчасць часткова залежыць ад беларускіх прадпрыемстваў.

На думку ўкраінскіх уладаў, прадпрыемствы, якія вырабляюць кампаненты для ракет, могуць разглядацца як законная цэль ва ўмовах ваеннага канфлікту.

Апошнія навіны