BE RU EN

БЧ адмяняе цягнікі папулярных кірункаў

  • 17.07.2025, 16:29

Даведаліся, якіх.

У Беларусі адмянілі хуткасныя цягнікі ў кірунку Менск - Гомель, пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

На перагоне Целуша - Савічы запланаваны рамонт моста.

У сувязі з гэтым асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній на ўчастку Жлобін - Асіповічы будуць рухацца паводле новага раскладу і па змененым маршруте, а некаторыя цягнікі будуць адмененыя.

Цягнікі бізнэс-класа № 708, 752 Менск - Гомель, нумар 876/875 Менск - Мазыр не будуць курсаваць 23 ліпеня (серада).

А ў чацвер 24 ліпеня не атрымаецца паехаць цягнікамі №716 Менск - Гомель, № 707, 755, 757 Гомель - Менск і №876/875 Мазыр - Менск.

Таксама дзеля перавозкі пасажыраў на ўчастку Менск - Бабруйск 23 ліпеня назначаныя цягнікі нумар 882/881 Менск - Бабруйск - Менск.

Адзін адправіцца з Менска ў 19.38. Другі выедзе з Бабруйска ў 21.42.

Акрамя гэтага, 24 ліпеня 2025 года прызначаныя цягнікі №886/887 Менск - Бабруйск - Менск адпраўленнем з Менска ў 07:08 і назад з Бабруйска ў 09:07.

У БЧ папрасілі пасажыраў паставіцца з разуменнем да гэтай акалічнасці і ўлічваць яе падчас планавання паездак.

Дадатковую інфармацыю аб раскладзе цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Апошнія навіны