Мерц: Украіна «вельмі хутка» атрымае сістэмы, здольныя наносіць удары на вялікіх адлегласцях
- 17.07.2025, 19:43
Падрабязнасці.
Украіна "вельмі хутка, у найбліжэйшы час" атрымае дадатковую падтрымку, якая дапаможа ёй наносіць удары на вялікіх адлегласцях, заявіў нямецкі канцлер Фрыдрых Мерц, паведамляе 17 ліпеня брытанскі тэлеканала Sky News.
"Украіна будзе ў значна больш выгадным становішчы і зможа выкарыстоўваць гэтыя сістэмы, а таксама атрымаць ад нас падтрымку адносна гэтых сістэм у найбліжэйшыя тыдні і месяцы", – заявіў кіраўнік нямецкага ўрада.
Брытанскі прэм'ер-міністр Кір Стармер заявіў, што падпісаная 17 ліпеня дамова аб сяброўстве дае магчымасць Лондану і Берліну супрацоўнічаць у галінах закупаў і вытворчасці (у абароннай сферы - рэд.).
“І мы можам пачаць гэта адразу ж. Мы ўсе бачым гэта як адказнасць, але таксама і як магчымасць для Еўропы ўзмацніць абарону і бяспеку. І гэта замацавана ў дамове, якую мы падпісалі сёння раніцай», - сказаў Стармер.