«Тарпеда-БелАЗ» выйшла ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
- 17.07.2025, 21:14
Жодзінскія футбалісты перамаглі ў Паўночнай Македоніі «Работнічкі».
Паўночнамакедонскія «Работнічкі» і жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ» правялі паядынак у адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый.
Каманда з Беларусі змагла здабыць мінімальную перамогу ў гэтай гульні. На 14-й хвіліне аўтарам адзінага забітага мяча стаў Стывен Альфрэд. Асіставаў жа яму Павел Сядзько.
Такім чынам, «Тарпеда-БелАЗ» паводле двух матчаў перамагла з вынікам 4:0 і прабілася ў наступны раўнд кваліфікацыі, дзе згуляе супраць ізраільскага «Макабі» з Хайфы.