«Дык вось адкуль дзірка ў сыры!»
- 19.07.2025, 19:26
Відовішча на прылаўку гіпермаркета шакавала менчукоў.
У сеціве з'явілася відэа з мышшу, якая бегала паміж сырамі на прылаўку сталічнай крамы. Як на гэта адрэагавала санстанцыя, даведалася агенцтва «Минск-Новости».
Кадры, знятыя ў буйным гіпермаркеце жылога раёна Чыжоўка, спачатку апублікавалі відавочцы на сваіх старонках у сацсетках, а пасля прадубляваў мясцовая інтэрнэт-суполка.
«Вось адкуль дзіркі ў сыры!» - такі іранічны подпіс да відэа прыцягнуў увагу не толькі аматараў шок-кантэнту, але і зацікавіў наглядную інстанцыю. У выніку гандлёвы пункт праверыў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна.
- Праведзеная ацэнка прадпрыемства гандлю, падчас якой выяўлены парушэнні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, у тым ліку ў частцы нездавальняючага санітарнага ўтрымання халадзільнага абсталявання для рэалізацыі сыроў, мясной гастраноміі ў гандлёвай зале. Паводле фактаў выяўленых парушэнняў распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да адказных асоб, - расказалі спецыялісты.