Трамп заявіў, што БРІКС пачаў хутка «згасаць»
- 19.07.2025, 17:00
Пагрозы прэзідэнта ЗША спрацавалі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што звяз БРІКС пачаў «згасаць» пасля таго, як ён прыгразіў увесці супраць краінаў – удзельніцаў аб'яднання дадатковыя мыты памерам 10%. Такую заяву ён зрабіў падчас размовы з журналістамі, паведамляе CNN.
Паводле ягоных словаў, краіны БРІКС хацелі кінуць выклік даляру. Трамп падкрэсліў, што праз гэта ён пастанавіў дзейнічаць.
«Ёсць такая невялікая група пад назвай БРІКС. Яна хутка "згасае", але сутнасць у тым, што яны хацелі паспрабаваць падарваць даляр, ягонае дамінаванне... І я сказаў: "Усім краінам, якія ўваходзяць у БРІКС, мы ўвядзем мыту памерам 10%"», – сказаў ён журналістам.
Трамп дадаў, што пасля ягоных пагрозаў краіны БРІКС правялі сустрэчу, якую «амаль ніхто не наведаў».
«Яны сказалі: "Пакіньце нас у спакоі. Мы не хочам, каб на нас уводзілі мыты". Гэта ўзрушае», – заявіў прэзідэнт ЗША.