Каманда Латвіі ў пляжным футболе адмовілася гуляць з Беларуссю
- 19.07.2025, 17:32
Матч быў запланаваны на 25 ліпеня.
Каманда Латвіі ў пляжным футболе адмовілася ад удзелу ў матчы супраць нацыянальнай каманды Беларусі ў рамках Еўралігі, паведамляе прэс-служба Латвійскай федэрацыі футболу, піша «Трыбуна».
Паводле інфармацыі крыніцы, гульня паміж камандамі Латвіі і Беларусі была запланаваная на 25 ліпеня, аднак латвійскі бок паведаміў, што матч у гэты дзень не адбудзецца.
Нагадаем, пасля этапу Еўралігі ў Грузіі беларуская каманда прадоўжыць удзел у турніры ў Італіі. З 25 да 27 ліпеня ў Кастэламары-дзі-Стабія іх спаборнікамі будуць каманды Латвіі, Малдовы і Швэйцарыі.
Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 да 14 верасня ў італьянскім Віярэджа. У двух папярэдніх сезонах беларусы заваявалі бронзавыя медалі, а ў 2021 годзе сталі срэбнымі прызёрамі.