Украіна прапанавала РФ новыя перамовы
- 19.07.2025, 21:00
Ужо на наступным тыдні.
Украіна прапанавала Расеі правесці новую сустрэчу на ўзроўні дэлегацый ужо на наступным тыдні. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў вечаровым відэазвароце, піша unian.net.
Паводле ягоных словаў, цяпер прадаўжаецца «размова» з расейскім бокам пра прадаўжэнне абменаў палоннымі, пра якія было дамоўлена падчас папярэдніх сустрэчаў у Стамбуле.
«Цяпер каманда працуе над яшчэ адным абменам», – паведаміў прэзідэнт.
Акрамя таго, паводле словаў Зяленскага, сакратар Рады нацбяспекі і абароны (РНБА) Рустэм Умераў прапанаваў расейцам правесці новую сустрэчу ўжо на наступным тыдні.
«Перамоўную дынаміку трэба павялічваць, трэба рабіць усё, каб дасягнуць спынення агню. І расейскаму боку трэба перастаць хавацца ад пастановаў. Абмен палоннымі, вяртанне дзяцей, спыненне забойстваў. І патрэбная сустрэча на ўзроўні лідараў, каб рэальна забяспечыць мір», – сказаў кіраўнік украінскай дзяржавы.