BE RU EN

Аліеў: Азербайджан рыхтуе міжнародны пазоў супраць Расеі

  • 19.07.2025, 21:17

Праз збіты самалёт AZAL.

Азербайджан рыхтуе дакументы для падачы ў міжнародныя судовыя інстанцыі супраць Расеі ў сувязі з крушэннем самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» (AZAL). Пра гэта, піша Minval, паведаміў прэзідэнт краіны Ільхам Аліеў.

«Прэзідэнт заявіў, што сітуацыя з інцыдэнтам вакол самалёта AZAL зразумелая, як божы дзень. Паводле ягоных словаў, за сем месяцаў Азербайджан не атрымаў ніводнага выразнага адказу ад расейскага боку. Генеральны пракурор Азербайджана накіроўвае запыты кіраўніку Следчага камітэта Расеі, аднак у адказ прыходзіць толькі фармулёўка: "следства прадаўжаецца"», – піша выданне.

Аліеў адзначыў, што пазіцыя Расеі контрпрадуктыўная. Ён нагадаў, што расследаванне катастрофы малайзійскага «боінга» ў Данбасе ў 2014 годзе прадаўжалася больш за 10 гадоў. Азербайджан, паводле ягоных словаў, таксама гатовы чакаць столькі, колькі спатрэбіцца.

Самалёт Embraer E190 авіякампаніі AZAL, які рухаўся з Баку ў Грозны, пацярпеў крушэнне 25 снежня 2024 года ў Актау ў Казахстане. Самалёт разбіўся пасля таго, як яго перанакіравалі праз Каспійскае мора ў Казахстан падчас нападу ўкраінскіх беспілотнікаў на рэгіёны Каўказа. Пры крушэнні загінулі 38 чалавек, выжылі 29 чалавек.

Ва ўрадзе Азербайджана неафіцыйна гаварылі, што самалёт збілі расейскай ракетай СПА.

Апошнія навіны