BE RU EN

Келаг адказаў на маніпуляцыі Лукашэнкі

  • 2.07.2025, 15:59

Дыктатар сказіў словы спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг пракаментаваў заявы Лукашэнкі аб нядаўняй сустрэчы. Ён падкрэсліў, што яго словы былі вырваныя з кантэксту.

«Цытата была вырваная з агульнага кантэксту. Падчас размовы з Лукашэнкам абмяркоўвалася поўнае і безумоўнае спыненне агню. Магчымыя абмежаванні для Украіны разглядаліся выключна пры наяўнасці крокаў у адказ з боку Расеі. Я ніколі не выказваўся пра Украіну інакш як у рамках ідэі поўнага спынення баявых дзеянняў», - напісаў Келаг у сацсетцы X, прыклаўшы спасылку на артыкул з загалоўкам «Келаг паабяцаў Лукашэнку «папрацаваць» над тым, каб УСУ не білі па РФ».

Раней Лукашэнка заявіў, што абмеркаваў з Келагам магчымасць замірэння. З яго слоў, ён агучыў пазіцыю Уладзіміра Пуціна, згодна з якой замірэнне магчымае пры ўмове спынення ўдараў Украіны па тэрыторыі Расеі.

Лукашэнка таксама зазначыў, што Келаг нібыта выказаў гатоўнасць «папрацаваць у гэтым кірунку».

Апошнія навіны