«Салдатаў звязваюць, як сабак, і трымаюць у клетках»
- 20.07.2025, 13:00
У The Sun расказалі пра карупцыю і катаванні ў расейскім войску.
Камандаванне расейскага акупацыйнага войска патрабуе ад падначаленых плаціць хабар, каб не патрапіць у гарачыя пункты на фронце. У дачыненні да акупантаў, якія адмаўляюцца плаціць грошы, ужываюць катаванні, а потым адпраўляць на самагубчыя заданні.
Зверскае стаўленне да захопнікаў практыкуе, сярод іншага, камандаванне вайсковай часткі 31831. Пра гэта паведамляе брытанская газета The Sun.
Як стала вядома журналістам, жорсткае расейскае падраздзяленне звязвае сваіх салдатаў, як сабак, і выпраўляе іх на верную смерць, калі яны не плацяць хабар. Падраздзяленне 31831 праславілася сваёй жорсткасцю сярод разгромленага пуцінскага войска, ужо вядомай сваімі пакараннямі ўкраінцаў.
Акупанты скардзяцца, што камандзір в/ч 31831 маёр Аганес Петрасян асабіста выбірае, каго з вайскоўцаў адпраўляць на самагубчыя заданні. Сваякі захопнікаў скардзяцца на зверствы камандавання вайсковай часці і адчайна просяць крамлёўскага дыктатара Пуціна звольніць маёра Петрасяна.
Падраздзяленне, якое ўваходзіць у склад 54-га мотастралковага палка, цяпер ваюе на лініі фронту ў Данецкай вобласці. Расейскія салдаты скардзяцца, што яны з'яўляюцца «аднаразовым матэрыялам» і з імі абыходзіцца як з «мясам». Сем'і акупантаў кажуць, што салдаты мруць, як «прусакі пад тапкамі».
Камандзір в/ч 31831 праславіўся тым, што ўжывае да салдатаў жорсткія збіванні. Сярод катаванняў – прывязванне акупантаў да слупоў, як сабак, збіццё электрычным вентылятарам і змяшчэнне салдатаў у клеткі пад напругай. Таксама акупантаў звязваюць разам вяроўкай вакол шыі і прыкоўваюць кайданкамі да посту, дзе яны вымушаныя спаць усю ноч на зямлі.
Пры гэтым камандаванне пакідаць расейцам шанец адкупіцца ад смерці. Каб не стаць гарматным мясам, ад захопнікаў патрабуюць 50 тысячаў рублёў. Тых, хто адмаўляецца даваць хабар, выпраўляюць на заданні, з якіх практычна ніхто не вяртаецца жывым.
Абурэнне расейцаў супраць зверства камандзіраў вылілася ў расейскія сацыяльныя сеткі, дзе пачалася кампанія з патрабаваннем замяніць камандаванне вайсковай часткі. Грамадзяне РФ скардзяцца на ўнутранага ворага і здраду, а таксама адчайна спрабуюць прымусіць дыктатара Пуціна ўмяшацца ў сітуацыю.