BE RU EN

У Іране перакуліўся аўтобус: Больш за 20 загінулых і дзясяткі параненых

  • 20.07.2025, 14:09

Выратавальныя аперацыі да гэтага часу прадаўжаюцца.

Учора, 19 ліпеня сама меней 21 чалавек загінуў у аварыі аўтобуса на поўдні Ірана. Інцыдэнт здарыўся каля горада Шыраз у правінцыі Фарс.

Пра гэта паведамляе AP.

Паводле звестак кіраўніка службы надзвычайных сітуацый правінцыі Масуда Абеда, у ДТЗ таксама пацярпелі 34 чалавекі.

Выратавальныя аперацыі да гэтага часу прадаўжаюцца, канчатковыя звесткі ўдакладняюцца пасля заканчэння расследавання.

Інцыдэнт адбыўся блізу 11:05 раніцы, ратавальнікі прыбылі на месца здарэння аператыўна. Прычыны перакульвання аўтобуса цяпер высвятляюцца.

Іран займае адно з лідарскіх месцаў у свеце ў колькасці ахвяраў дарожна-транспартных здарэнняў – штогод тут гіне блізу 17 тысячаў чалавек.

Гэта звязваюць з невыкананнем правілаў бяспекі, старымі транспартнымі сродкамі і нізкай эфектыўнасцю службаў экстраннай дапамогі.

Апошнія навіны