BE RU EN

У Крамлі пачалі падлабуньвацца да Трампа пасля ягоных пагрозаў Пуціну

  • 20.07.2025, 17:31

Майстэрства падхалімажу праявіў Пяскоў.

Масква нечакана пахваліла прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Гэта адбылося пасля пагрозаў Трампа ў заключэнні мірнага пагаднення з Украінай.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэс-сакратара расейскага дыктатара Дзмітрыя Пяскова расейскім прапагандыстам.

«Зразумела, што прэзідэнт Трамп – гэта прэзідэнт найбуйнейшай краіны свету, найбуйнейшай эканомікі свету. Плюс усе прывыклі да яго даволі жорсткай і прамалінейнай рыторыкі. Разам з тым ён пацвярджае свае намеры і надалей рабіць усё магчымае, каб спрыяць мірнаму ўрэгуляванню», – сказаў ён.

Каментуючы нядаўнюю размову Трампа і Пуціна, прэс-сакратар дыктатара заявіў, што гэта быў справавы дыялог.

«Гэта была прагматычная справавая размова людзей, якія жорстка стаяць на сваіх пазіцыях, але якія гатовыя слухаць адзін аднаго», – дадаў Пяскоў.

Апошнія навіны