BE RU EN

На Маскву ўпала расейская ракета СПА

  • 20.07.2025, 17:05

Фотафакт.

У маскоўскім раёне Зяленаград упала баявая частка, як мяркуецца, ракеты СПА "Панцыр". Здымкі выклалі мясцовыя жыхары ў чатах. Афіцыйна інфармацыя не пацверджаная, паведамляе ASTRA.

Таксама з'явіліся кадры наступстваў начнога нападу на Зяленаград. У некалькіх жылых будынках выбіта шкло, фасады пасечаныя асколкамі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што сілы СПА збілі ўжо чацвёрты беспілотнік.

Апошнія навіны