Дзевяць гадоў таму ў Кіеве быў забіты беларускі журналіст Павел Шарамет
- 20.07.2025, 18:14
Праўду пра яго сапраўдных забойцаў грамадскасць не ведае да гэтага часу.
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў вядомы беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст Павел Шарамет.
Аўтамабіль, у якім Павел ехаў на працу, узарваўся на скрыжаванні цэнтральных вуліц Кіева. Выратаваць Паўла было немагчыма - атрыманыя траўмы былі смяротныя.
Паліцыя паведаміла, што пад аўтамабіль была закладзеная ўзрыўчатка магутнасцю амаль 600 грамаў у трацілавым эквіваленце, якой кіравалі дыстанцыйна.
Праўду пра яго сапраўдных забойцаў Украіна не ведае дагэтуль. Скандальная справа, у якой падазраванымі сталі музыка і ветэран Андрэй Антоненка, баявы медык Яна Дугар і кардыяхірург Юлія Кліменка, зараз фактычна а "на паўзе".
Паўла Шарамета пахавалі 23 ліпеня 2016 года ў Менску.