BE RU EN

Армянская паліцыя не дала вайскоўцам РФ выкрасці расейскага дэзерціра

  • 20.07.2025, 18:21

Выкраданне рыхтавалася ў Ерэване.

Паліцыя Ерэвана не дазволіла расейскім вайскоўцам выкрасці дэзерціра, абвешчанага ў Расеі ў вышук не пазней за люты гэтага года.

Як паведамляе «Медыязона» са спасылкай на экспертку праваабарончай арганізацыі «Грамадскі вердыкт» Асмік Новікаву, 24-гадовы Сямён Субоцін, які раней праходзіў службу ў горадзе Тэйкава Іванаўскай вобласці, дзе грунтуецца 54-я ракетная дывізія РВСН, і быў абвешчаны ў вышук.Субоцін быў затрыманы армянскімі ўладамі на 72 гадзіны паводле стандартнай працэдуры, падчас якой армянскі бок павінен паведаміць пра чалавека, якога шукаюць,у Расею, а расейскі бок — передаць матерыялы крымінальнай справы ў дачыненні да яго.

20 ліпеня Субоціна выпусцілі з ІЧУ, аднак праваабаронцы заўважылі побач з будынкам ізалятара людзей у расейскай вайсковай форме. Яны папярэдзілі паліцыянтаў, і тыя даставілі яго ў паліцэйскі пастарунак «Эрэбуні».

«Армянскія паліцыянты зрэагавалі і зрабілі ўсё, што неабходна, каб наш падабаронны быў у бяспецы», - цытуе Новікаву «Медыязона». Паводле яе слоў, цяпер Расея можа на працягу 40 дзён падаць запыт аб экстрадыцыі Субоціна, у адваротным выпадку, пасля заканчэння тэрміну, армянскі бок здыме яго з вышуку. «Калі ж расейскі бок падрыхтуе дакументы аб экстрадыцыі, то далей армянскія судовыя ўлады будуць вырашаць пытанне [аб выдачы]. І гэта абсалютна не азначае, што выдача адбудзецца», - падкрэсліла Новікава.

Расейскія вайскоўцы неаднаразова выкрадалі ў Арменіі вайскоўцаў, якія ўцякалі з войска РФ, дастаўлялі іх на расейскую вайсковую базу ў Гюмры, а потым перапраўлялі ў Расею.

Апошнія навіны