СМІ паведамілі, калі Трамп сустрэцца з Сі Цзіньпінам
- 20.07.2025, 20:33
Прэзідэнт ЗША можа наведаць Кітай.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і лідар Кітая Сі Цзіньпін, магчыма, сустрэнуцца перад самітам Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС), які адбудзецца з 30 кастрычніка па 1 лістапада, або падчас гэтага саміту ў яго кулуарах, паведамляе кітайскае выданне South China Morning Post.
"Шматлікія крыніцы" выдання паведамілі, што цяперашні саміт АТЭС з'яўляецца добрай магчымасцю для Трампа і Сі Цзіньпіна сустрэцца ў гэтым годзе.
Гэтыя крыніцы паведамілі, што Трапм можа дзеля гэтай сустрэчы наведаць Кітай.
Паводле паведамленняў паўднёвакарэйскіх СМІ, Сі Цзіньпін плануе наведаць саміт АТЭС, які адбудзецца ў Кёнджу ў Паўднёвай Карэі, але ўдзел у ім Трампа яшчэ не пацверджаны.
Выданне нагадвае, што ў ліпені міністр замежных спраў Кітая Ван І і дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ўпершыню сустрэліся асабіста, і называе гэтую сустрэчу "патэнцыйна важным крокам" да сустрэчы прэзідэнта ЗША і лідара Кітая. Таксама ў артыкуле адзначаецца, што падчас тэлефоннай размовы ў мінулым месяцы Сі запрасіў Трампа і яго жонку наведаць Кітай.