У Дудутках адбыўся фестываль «Наш Грунвальд»
- 20.07.2025, 21:19
Фотарэпартаж.
Ужо 16 раз у Беларусі прайшла рэканструкцыя знакамітай бітвы. Два дні гасцям паказвалі баі, праводзілі кірмашы і іншыя забаўкі. "Tochka" паказала, як гэта было.
Музейны комплекс «Дудуткі» сабраў гасцей на фестываль «Наш Грунвальд» ужо
16-ы раз. Пачалося ўсё з урачыстага шэсця - у поўнай амуніцыі, пад бой барабанаў удзельнікі прайшлі міма гледачоў.
Пасля пачаліся першыя турніры. Самай галоўнай часткай праграмы стала рэканструкцыя заключнага эпізоду Грунвальдскай бітвы.