Яшчэ тры БПЛА атакавалі Маскву.
- 20.07.2025, 21:30
Іх нібыта збілі.
Расейскія сілы СПА збілі тры дроны, якія ляцелі на Маскву, паведаміў мэр сталіцы РФ Сяргей Сабянін.
А 20:47 па менскім часе ён паведаміў яшчэ пра два збітыя дроны.
Раней днём 20 ліпеня былі знішчаныя пяць беспілотнікаў, якія ляцелі ў бок горада. У аэрапортах Унукава і Дамадзедава ўвялі абмежаванні на прыём і адпраўку паветраных суднаў.