УСУ атакавалі расейскі аэрапорт у Мілераве
- 22.07.2025, 11:29
Прагрымела больш за 10 выбухаў.
У Растоўскай вобласці краіны-агрэсаркі Расеі вечар панядзелка, 21 ліпеня, быў неспакойным. У населеным пункце Мілерава раздаюцца выбухі.
Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Адзначаецца, што там прагучала ўжо больш за 10 выбухаў. Пры гэтым інтэрнэт у Растове адключылі. Раней у Растоўскай вобласці была абвешчаная пагроза выкарыстання дронаў.
Характэрна, што часовы выканаўца губернатара Растоўскай вобласці Юрый Слюсар аб сітуацыі ніякіх заяў не рабіў.
У Мілераве знаходзіцца вайсковы аэрадром.