Беларуска знайшла «сюрпрыз» у мясе з крамы
- 22.07.2025, 20:17
Дзяўчына абурылася такой знаходцы.
Беларуска апублікавала ў TikTok ролік, у якім паскардзілася на «сюрпрыз» ва ўпакоўцы мяса з крамы. Ім аказалася муха. Дзяўчына абурылася такой знаходцы, піша «Смартпрэс».
«Адкрываю вакуумнае пакаванне, тут — муха… Гіганцкая, вялізная муха. Тэрмін прыдатнасці ў норме, да пачатку жніўня», - сказала аўтар роліка. Сапраўды, на ўнутраным боку пакавання прадукта была здохлая муха.
«Што рабіць у такой сытуацыі? Купі мяса і атрымай сюрпрыз у падарунак», - напісала пакупніца. Паводле яе слоў, мяса набыла ў краме гандлёвай сеткі «Еўраопт».
І яе прадстаўнікі адказалі ў каментары пад ролікам: «Шкадуем, што прыйшлося апынуцца ў такім становішчы! Вы можаце звярнуцца ў краму дзеля звароту тавару, вам вернуць грошы».