BE RU EN

Зяленскаму паведамілі пра абставіны гібелі камандзіра брыгады «Люць»

  • 23.07.2025, 10:02

Прэзідэнт Украіны адрэагаваў.

Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка паведаміў прэзідэнту Зяленскаму пра абставіны гібелі камандзіра Аб'яднанай штурмавой брыгады Нацыянальнай паліцыі Украіны «Люць» палкоўніка Максіма Казбана.

Пра гэта кіраўнік Украіны паведаміў у Telegram.

«Цяжкая страта. Моцны быў ваяр, адданы Украіне і абароне нашай дзяржавы.

Ваяваў дзеля Украіны яшчэ з 2014-га ў складзе ДШВ, падраздзялення спецпрызначэння Службы бяспекі Украіны. У 24-м годзе ўзначаліў «Люць». Неаднаразова было за што дзякаваць брыгадзе пад кіраўніцтвам палкоўніка Казбана. Вечная памяць!» - адзначыў Зяленскі.

Раней паведамлялася, што камандзір Аб'яднанай штурмавой брыгады Нацыянальнай паліцыі «Люць» Максім Казбан загінуў у ДТЗ у Данецкай вобласці 22 ліпеня 2025 года.

Апошнія навіны