Унук Мулявіна скарае танцпляцы з рэміксам «Песняроў»
- 25.07.2025, 12:22
Відэафакт.
Беларуская каманда Police in Paris стала адным з самых вядомых гуртоў у жанры хард-тэхно. Трэк беларусаў грае ў фільме ад A24 з Ніколь Кідман і Антоніё Бандэрасам. Яны ўжо выступалі на самым вядомым фестывалі электрамузыкі ў свеце Tomorrowland.
Самае цікавае, што адзін з удзельнікаў гурта - унук Уладзіміра Мулявіна з «Песняроў» Улад Мулявін.
Адзін з самых вядомых трэкаў гурта — рэмікс «Касіў Ясь канюшыну».