BE RU EN

Канье Уэсту анулявалі візу Аўстраліі

  • 3.07.2025, 9:34

Цяпер ён не зможа наведаць радзіму жонкі.

Амерыканскаму рэперу Канье Уэсту анулявалі візу Аўстраліі. Цяпер ён не зможа наведаць радзіму жонкі Б'янкі Цэнзоры. Пра гэта ў эфіры тэлеканала ABC заявіў міністр іміграцыі і грамадзянства краіны Тоні Берк.

Візу музыкі анулявалі пасля таго, як Канье 8 траўня выпусціў трэк пра Адольфа Гітлера, у якім сярод іншага выкарыстоўваўся ўрывак прамовы нацысцкага дыктатара.

«Ён зрабіў шмат абразлівых каментароў, на якія мае афіцыйныя прадстаўнікі звярнулі ўвагу пасля таго, як ён выпусціў песню, - патлумачыў Тоні Берк.

Аўстралійскі міністр падкрэсліў, што ў Канье ў Аўстраліі сям'я і раней яму была выдадзеная не «канцэртная віза», а віза «больш нізкага ўзроўню».

Кіраўнік ведамства адзначыў, што чыноўнікі спаслаліся на закон і сказалі, што «калі вы збіраецеся выконваць песні і прапагандаваць нацызм, то нам гэта не трэба ў Аўстраліі».

Апошнія навіны