Мужчына прыйшоў з нажом у менскую краму
- 3.07.2025, 10:44
Яго затрымлівала міліцыя.
Учора сталічная міліцыя выехала на выклік: у краме на вуліцы Брыля ў Менску знаходзіўся мужчына з нажом у руках. Мінакі знялі момант, як, здаецца, яго рыхтаваліся затрымаць, піша «Онлайнер».
Як удакладняюць у міліцыі, да моманту прыбыцця супрацоўнікаў ведамства 36-гадовы мужчына па-ранейшаму знаходзіўся ў краме і трымаў у руках нож.
Паведамляецца, што мужчыну даставілі ў шпіталь.