Выдатная перспектыва Беларусі без Лукашэнкі
- Зміцер Балкунец
- 3.07.2025, 16:18
Аэрапорт у кожным абласным цэнтры.
Пасля дэмантажу рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі адкрыюцца сотні новых авіянапрамкаў з усіх абласных цэнтраў. Свет адкрыецца і Беларусь адкрыецца свету.
З Віцебска ці Гомеля можна будзе за 2-3 гадзіны апынуцца ў Венецыі, Вероне, Вене, Рызе ці Берліне. Без віз, без межаў, без страху.
Аэрапорт Гародні і іншых гарадоў зможа штодня абслугоўваць амаль 5 мільёнаў пасажыраў у год - гэта не мара, гэта стандарт для рэгіянальных хабаў Еўропы. Усё гэта абсалютна рэалістычна, бо ляжыць на паверхні: лагістыка, попыт, геаграфія, рынак.
Але ў ізаляцыянісцкай дыктатуры, якая дзесяцігоддзямі трымае краіну ў страху і хлусні, такія відавочныя крокі немагчымыя.
Зміцер Балкунец, Telegram