Трамп анансаваў размову з Пуціным
- 3.07.2025, 18:02
Тэлефонная размова адбудзецца сёння.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб планах пагаварыць з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, пра што напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.
«А 10:00 раніцы буду гаварыць з прэзідэнтам Расеі Пуціным. Дзякуй!» - паведаміў Трамп.
Незадоўга да заявы амерыканскага кіраўніка Пуцін паведаміў, што правядзе з ім сёння тэлефонную размову. У ЗША 4 ліпеня адзначаюць нацыянальны Дзень Незалежнасці.