BE RU EN

Вушакоў: Пуцін заявіў Трампу, што Расея не адступіцца ад сваіх мэтаў ва Украіне

  • 3.07.2025, 19:27

Размова дыктатара РФ і прэзідэнта ЗША доўжылася амаль гадзіну.

Размова прэзідэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа падышла да канца, расказаў памочнік дыктатара РФ Юрый Вушакоў. Адной з тэмаў, якую закранулі прэзідэнты, сталі баявыя дзеянні ва Украіне.

Як удакладніў Вушакоў, Трамп падчас размовы зноў узняў пытанне пра больш хуткае спыненне ваенных дзеянняў. Пуцін у адказ заявіў, што расейскі бок прадаўжае шукаць палітычнае перамоўнае развязанне канфлікту. Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «Расея будзе дамагацца пастаўленых мэтаў», і ад гэтых мэтаў «не адступіцца».

Размова Пуціна і Трампа доўжылася амаль гадзіну. Гэта ўжо шостая размова прэзідэнтаў з моманту з моманту вяртання Трампа на прэзідэнцкую пасаду ЗША.

Апошнія навіны