BE RU EN

«Дацягнецца і да Масквы»: калі ўкраінскія «Сапсаны» масава паляцяць па РФ?

  • 4.07.2025, 10:34

Ракета паспяхова прайшла выпрабаванні.

Украіне спатрэбіцца, прынамсі, некалькі месяцаў на тое, каб распачаць поўны цыкл вытворчасці балістычных ракет «Сапсан». Пра гэта ў размове з УНІАН распавёў дырэктар Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Валянцін Бадрак.

«Думаю, яна зможа пераадольваць 500 км. І, напэўна, у свой час дацягнецца і да Масквы, але лепш, каб да важных вайсковых цэляў - расейскіх заводаў. Таму павінны як мага хутчэй арганізаваць серыйную вытворчасць: прыцягваць для гэтага сродкі і дзяржавы, і недзяржаўныя», - заявіў ён.

У адказе на пытанне аб тым, калі ж Украіна пачне серыйна выпускаць свае балістычныя ракеты, Бадрак выказаў меркаванне, што першы этап можа заняць некалькі месяцаў, а «далей можа быць хутчэй і магутней».

«Але важна разумець, што ўсё павінна быць падпарадкаванае дакладным мэтам: супрацьпаветраная абарона, зенітныя ракеты - гэта наш ракетны шчыт, а балістыка - гэта наш ракетны меч. Нам трэба развіваць і тое, і іншае», - адзначыў ён.

Апошнія навіны