BE RU EN

Сілы абароны Украіны адбілі найбуйнейшую атаку дронаў і ракет РФ з пачатку вайны

  • 4.07.2025, 10:43

Ва УСУ раскрылі падрабязнасці.

У ноч на 4 ліпеня РФ здзейсніла найбуйнейшую з пачатку поўнамаштабнай вайны паветраную атаку па тэрыторыі Украіны.

Войска РФ выкарыстала больш за 500 дронаў і ракет, зрабіўшы стаўку на ўдар па сталіцы. Абарона неба УСУ стрымала націск - пераважная большасць цэляў была знішчаная, паведамляюць УС УСУ.

З 18:00 3 ліпеня і цягам ночы Расея атакавала Украіну адразу некалькімі тыпамі ўзбраення. Было выпушчана 550 паветраных сродкаў нападу, з іх звыш 330 - ударныя дроны тыпу Shahed.

Атака вялася з тэрыторыі Курскай, Бранскай, Ліпецкай, Варонежскай, Растоўскай абласцей і Краснадарскага краю.

Асноўным накірункам удару зноў стаў Кіеў - сталіца і яе наваколлі зазналі масаваны абстрэл.

Войска РФ таксама ўжыло: - 1 аэрабалістычную ракету «Кінжал»; - 6 балістычных ракет «Іскандэр-М»; - 4 крылатыя ракеты «Іскандэр-К».

Сіламі СПА і радыёэлектроннай барацьбы былі знішчаныя або дэзарыентаваныя 478 цэляў:

- з іх 268 збітыя сродкамі агнявога паражэння;

- яшчэ 208 лакацыйна задушаныя сродкамі РЭБ;

- збітыя 2 ракеты «Іскандэр-К».

Аднак не ўсе цэлі ўдалося перахапіць:

- зафіксаваныя наўпростаывыя траплянні ў 8 лакацыях - 9 ракет і 63 дроны;

- абломкі збітых паветраных аб'ектаў упалі ў 33 месцах.

Сілы СПА, авіяцыя, мабільныя агнявыя групы і падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы Сіл абароны Украіны дзейнічалі зладжана і эфектыўна.

Нягледзячы на беспрэцэдэнтны маштаб атакі, удалося прадухіліць катастрафічныя наступствы. РФ працягвае выкарыстоўваць тэрор мірнага насельніцтва як галоўную прыладу ціску.

Апошнія навіны