Трамп: ЗША прадаўжаюць пастаўляць зброю Украіне
- 4.07.2025, 10:46
Кіраўнік Белага дома ўдакладніў адну дэталь.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Амерыка працягвае даваць зброю Украіне.
Пра гэта паведамляе Fox News.
«Мы не прыпынілі, мы даем зброю. Але мы перадалі так шмат зброі...і мы спрабуем дапамагчы ім. Байдэн спустошыў усю нашу краіну, даючы зброю, і мы павінны пераканацца, што ў нас дастаткова зброі для сябе», - сказаў лідар ЗША.