«Пуціна там ужо проста няма»
- 4.07.2025, 11:35
Прэзідэнт ЗША анансаваў званок Зяленскаму.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, падчас размовы з журналістамі, заявіў, што ён вельмі расчараваны пасля размовы з крамлёўскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. З ягоных словах, расейскі прэзідэнт зусім не выглядае як чалавек, які хацеў бы скончыць вайну супраць Украіны.
Таму ў пятніцу, 4 ліпеня, ён стэлефануецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
«Шчыра кажучы, мне падаецца, што Пуціна там ужо проста...няма. Я не бачу, каб ён хацеў спыніцца. І гэта вельмі дрэнна. Ён не выглядае чалавекам, які хоча скончыць гэтую вайну. У пятніцу я буду размаўляць з прэзідэнтам Зяленскім», - сказаў ён.