Пад Масквой атакаванае прадпрыемства па вытворчасці баявых частак для «шахедаў»
- 4.07.2025, 12:47
Генштаб УСУ раскрыў падрабязнасці.
У Маскоўскай вобласці РФ было атакаванрае прадпрыемства, якое вырабляе баявыя часткі для ўдарных беспілотнікаў тыпу «Шахед».
Пра гэта гаворыцца ў заяве Генштаба УСУ.
«У рамках зніжэння магчымасцяў супраціўніка наносіць паветраныя ўдары, 4 ліпеня падраздзяленні Сіл беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны, ва ўзаемадзеянні з іншымі складнікамі Сіл абароны, атакавалі АТ «ФНПЦ «Навукова-даследчы інстытут прыкладной хіміі» (Сергіяў Пасад, Маскоўская вобласць РФ)», - гаворыцца ў паведамленні
Прадпрыемства вырабляе, прынамсі, тэрмабарычныя баявыя часткі для БПЛА «Shahed» і з'яўляецца важным звяном ва ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.
«Пацверджанае дасягненне нашых сродкаў паражэння непасрэдна цэлі. Зафіксаваны пажар і моцнае задымленне ў раёне аб'екта.
Вынікі пашкоджання ўдакладняюцца», - дадалі ў Генштабе УСУ.