BE RU EN

Большасць немцаў - за вяртанне вайсковай павіннасці

  • 4.07.2025, 14:34

Апублікаваныя вынікі апытання.

У Нямеччыне ўсё больш людзей выступаюць за вяртанне ўсеагульнай вайсковай павіннасці. Паводле апытання Deutschlandtrend, вынікі якога былі апублікаваныя ў чацвер, 3 ліпеня, 73% рэспандэнтаў, гэта значыць трое з кожных чатырох, мяркуюць, што Нямеччыне трэба больш салдат, якія ў выпадку надзвычайнай сітуацыі будуць абараняць краіну, паведамляе «Нямецкая хваля».

Амаль дзве трэці (62%) выказалі меркаванне, што Нямеччына павінна быць гатовая да вайны, каб забяспечыць мір у Еўропе. Адначасова большасць (57%) пагадзілася са сцвярджэннем: "Мяне палохае, наколькі легкадумна ў Нямеччыне гавораць пра боегатоўнасць".

55% выступілі за абавязковую ваенную і грамадзянскую службу, аднолькавую для жанчын і мужчын - гэта на 10% больш, чым у красавіку. Яшчэ 18% выказаліся за вяртанне вайсковай павіннасці толькі для мужчын. Амаль чвэрць (23%) лічыць, што воінскі і грамадзянскі абавязак павінныя заставацца прыпыненымі - такое становішча дзейнічае ў ФРН з 2011 года.

Апошнія навіны