УСУ знішчылі расейскі трыкалор на мяжы з Чарнігаўскай вобласцю
- 4.07.2025, 15:34
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі сцяг на мяжы ў Чарнігаўскай вобласці. Трыкалор устанавіла варожая дыверсійная група.
Як паведамляе Генштаб УСУ, расейская дыверсійна-разведвальная група ўстанавіла трыкалор у раёне пункта пропуску "Грэмяч", што на мяжы РФ і Украіны ў Чарнігаўскай вобласці.
Часам вораг звяртаецца да такіх правакацый дзеля прапаганды. Аднак гэтая правакацыя суперніка пацярпела паразу.
Украінскія памежнікі своечасова заўважылі расейскі трыкалор. Вайскоўцы УСУ са складу 15 армейскага корпуса знішчылі расейскі сцяг.
«Бачнасць «прысутнасці» расейскіх войскаў на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці знішчаная... Сітуацыя ў памежжы Украіны і Расеі кантралюецца Сіламі абароны», - гаворыцца ў паведамленні.
Варта дадаць, што Грэмяч - гэта сяло ў Ноўгарад-Северскай абшчыне Чарнігаўскай вобласці. Яно знаходзіцца паблізу мяжы з РФ. Населены пункт церпіць ад варожых абстрэлаў, там застаецца амаль сотня чалавек.