Мерц западозрыў сувязь паміж атакамі РФ на Украіну і размовай Пуціна з Трампам.
- 4.07.2025, 16:37
Апошняя начная атака на Украіну пацвярджае такія здагадкі.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц лічыць, што жорсткія ўдары РФ па Украіне і размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расейскім дыктатарам Пуціным могуць быць звязаныя.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар урада Нямеччыны Штэфан Карнеліус, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Tagesschau.
- Канцлер неаднаразова заяўляў, што ў Пуціна ёсць пэўная заканамернасць і што тэлефонныя размовы звычайна суправаджаюцца яшчэ больш жорсткімі атакамі, - распавёў Карнеліюс.
Ён дадаў, што апошняя начная атака на Украіну пацвярджае такія здагадкі. Абстрэлы пасля тэлефонных размоваў паміж расейскім дыктатарам і прэзідэнтам ЗША «кажуць самі за сябе».
- Мы разлічваем, што гэта будзе садзейнічаць прыняццю пастановы аб пазіцыі ў дачыненні да Расеі, перш за ўсё ў пытаннях санкцый, - адзначыў прэс-сакратар нямецкага ўрада.