BE RU EN

Тры краіны NATO зрабілі ход супраць «ценявага флоту» Пуціна

  • 4.07.2025, 17:36

У Крамля праблемы.

Так званы расейскі «ценявы флот», пры дапамозе якога Расея экспартуе сваю нафту ў абыход заходніх санкцыяў, трапляе ва ўсё больш пільную ўвагу з боку хаўруснікаў NATO. Швецыя і Данія, а да гэтага яшчэ і Нямеччына пачалі патрабаваць страхавыя дакументы ад танкераў, якія праходзяць праз іх воды ў Балтыйскім моры, інфармуе Foreign Policy (пераклад - dialog.ua).

Паляванне на ценявыя танкеры Пуціна

Судны без афіцыйнай страхоўкі будуць трапляць у чорныя спісы ЗША, Вялікабрытаніі і ЕЗ, што абмяжуе іх працу і ўдарыць па нафтавых прыбытках краіны-агрэсара.

Са слоў прафесара марскога права Крысціны Сіг з Паўднёвага ўніверсітэта Даніі, праблема ў нежаданні суднаўладальнікаў раскрываць дакументы. Ценявыя танкеры часта пазбягаюць суправаджэння лоцманаў і ствараюць рызыкі экалагічных катастроф. Акрамя таго, існуе падазронасць, што такія судны могуць выкарыстоўвацца Масквой для падводных дыверсій у Балтыйскім моры.

У маі ЕЗ увёў санкцыі супраць расейскай страхавой кампаніі ВСК за ўдзел у забеспячэнні ценявых перавозак. Паводле ацэнкі Сіг, цяпер нелегальны гандаль будзе менш прывабны для асцярожных суднаўладальнікаў.

Раней падобныя абмежаванні з боку еўрапейскіх краін лічыліся юрыдычна спрэчнымі, але зараз Швецыя, Данія і Нямеччына пачалі прымяняць іх рашуча.

Склад ценявога флоту" РФ

Тым часам французскі адмірал Бенуа дэ Гібер паведаміў падчас слуханняў у камітэце ў абароне Нацыянальнай асамблеі, што расейскі «ценявы флот» на сённяшні дзень налічвае ўжо 900 судоў.

Адмірал растлумачыў існаванне "ценявогафлоту" слабой рэгуляцыяй у міжнародным марскім праве і нізкай празрыстасцю ў сферы перавозак і буксіроўкі. Большасць такіх танкераў – старыя, нядаўна набытыя судны сярэдняй грузападымальнасці, якім не характэрна высокая пазнавальнасць.І даволі часта яны не адпавядаюць базавым стандартам бяспекі.

Апошнія навіны