BE RU EN

У галоўным збожжавым рэгіёне РФ папярэдзілі пра падзенне ўраджаю да мінімуму за дзесяцігоддзе

  • 4.07.2025, 18:38

Праз засуху.

Растоўская вобласць – галоўны збожжавы рэгіён Расеі, які забяспечваў амаль 10% усіх збораў збожжа ў краіне, – адчувае рост праблемаў з ураджаем праз засуху.

Летась замест чаканых 16 млн тонаў збожжа растоўскія аграрыі сабралі 11,4 млн тонаў пасля таго, як вобласць патрапіла ў некалькі хваляў зваротных замаразкаў, а потым сутыкнулася з дэфіцытам ападкаў, паведамляе The Moscow Times.

Летась сітуацыя пагоршылася. Ураджай збожжа можа ўпасці яшчэ на 20%, да мінімуму за апошняе дзесяцігоддзе, папярэдзіў РІА «Новости» губернатар рэгіёну Юрый Слюсар. Раней ён абвясціў рэжым надзвычай сітуацыі (НС) у 19 раёнах вобласці праз засуху, якая таксама закранула поўнач суседняга Краснадарскага краю.

«Такой засухі яшчэ не было, – сказаў Reuters Максім Залатароў, аграном ТАА "Прамень" у Чарткоўскім раёне Растоўскай вобласці. – Запасы вільгаці заўсёды з зімы былі нашмат большыя, сёлета быў дэфіцыт вільгаці, таму што зіма была маласнежная, а восень была без ападкаў. То-бок мы ўсходы азімых атрымалі перад снегам, у лістападзе ці нават у снежні кушчэння ў азімых не было».

У тэлеграм-каналах растоўскія фермеры дзеляцца фатаграфіямі выпаленых сонцам палёў пшаніцы і сланечніку, ацэньваючы сітуацыю як «патавую» і называючы яе «трагедыяй».

Расейскі Мінсельгас пакуль прадаўжае выпраменьваць аптымізм: паводле ягонага прагнозу, сукупны ўраджай збожжа ў краіне сёлета перавысіць леташні на 5 млн тонаў і складзе 135 млн тонаў. Тым не менш, прызнае ўстанова, на стан 2 ліпеня зборы ў 4,3 разу былі ніжэйшыя за леташнія – 3,8 млн тонаў супраць 16,5 млн. Ураджайнасць асела амаль на чвэрць – з 41 ц/га да 31 ц/га. Зборы ў Паўднёвай федэральнай акрузе ўпалі ў 5,7 разы – да 2 млн тонаў, у Паўночна-Каўказскім – утрая, да 1,5 млн тонаў.

Для Растоўскай вобласці прагноз ураджаю зніжаны, у выніку яна можа саступіць першынство ў зборы пшаніцы суседняму Стаўраполлю, дзе ўмовы надвор'я сёлета значна больш спрыяльныя, пішуць аналітыкі ІКАР.

Экспартныя мыты на зерне, якія ўлады ўвялі некалькі гадоў таму для напаўнення бюджэту, дадаюць галаўнога болю аграрыям, па якіх ужо ўдарыла непагадзь.

«Мыта гэтая вельмі моцна б'е і ўплывае на рэнтабельнасць, на прыбытковасць прадпрыемстваў. З кожнага кілаграма збожжа, груба кажучы, дзве-тры тысячы (рублёў) сыходзяць на гэта», – скардзіцца загадчык аддзела сельскай гаспадаркі і аховы навакольнага асяроддзя Чарткоўскага раёна Аляксей Шанталій (яго цытуе Reuters).

Паводле словаў Плахава з ТАА «Луч», фермеры вымушаныя эканоміць максімальна праз рост коштаў – на ўгнаеннях, сродках абароны раслінаў і селгастэхніцы. «Імкнёмся зрабіць мінімальныя затраты на вырошчванне для таго, каб атрымаць максімальны прыбытак, або прынамсі спрацаваць у нуль, каб не прывесці арганізацыю да банкруцтва», – сказаў ён.

Апошнія навіны