BE RU EN

У Кішынёве пачаўся першы саміт Малдова – ЕЗ

  • 4.07.2025, 21:38

Мая Санду назвала саміт «гістарычным крокам» для Малдовы і ЕЗ.

У Кішынёве 4 ліпеня пачаўся першы саміт Малдова – ЕЗ з удзелам кіраўніцтва краіны і кіраўніцтва Еўразвязу. Пра гэта паведамляе Newsmaker.

Адзначаецца, што кіраўніцтва ЕЗ прыбыло ў сталіцу Малдовы сёння пад вечар. Сярод іншых гэта прэзідэнтка Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен і прэзідэнт Еўрарады Антоніу Кошта. Іх з урачыстай цырымоніяй сустрэла прэзідэнтка Малдовы Мая Санду.

Яна назвала саміт «гістарычным крокам» для Малдовы і ЕЗ.

«Летась народ Малдовы прагаласаваў за тое, каб замацаваць сваю будучыню ў Еўропе. Мы побач з вамі на гэтым шляху. Таму што поспех Малдовы – гэта поспех Еўропы», – заявіла з нагоды адкрыцця саміту Уршуля фон дэр Ляен.

Як вядома, гэта першае для Малдовы мерапрыемства такога фармату. Плануецца абмеркаванне супрацоўніцтва Малдовы з ЕЗ на фоне вайны РФ супраць Украіны, якая прадаўжаецца, далейшыя крокі для еўраінтэграцыі Малдовы, пытанні бяспекі і План эканамічнага росту Малдовы, на рэалізацыю якога ЕЗ вылучаяе 1,9 млрд еўраў.

Апошнія навіны