BE RU EN

Трамп заявіў, што гаварыў з Пуціным пра новыя санкцыі супраць РФ

  • 5.07.2025, 10:06

Кіраўнік Крамля «не ў захапленні».

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не ў захапленні ад амерыканскіх санкцый супраць расейскай эканомікі, але раней РФ удавалася з імі спраўляцца.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ягоны выступ.

«Мы шмат размаўляем пра санкцыі. Ён не ў захапленні ад іх. Яму ўдавалася спраўляцца з санкцыямі, але гэтыя санкцыі (будучыя – рэд.) – даволі жорсткія. Ён разумее, што новыя санкцыі могуць быць уведзеныя. Ён прафесіянал», – заявіў прэзідэнт Злучаных Штатаў.

У той самы час Трамп падкрэсліў, што ён ставіцца да Расейскай Федэрацыі больш жорстка, чым да Ірана або любой іншай краіны.

Апошнія навіны