Ваенная калона акупантаў згарэла ў Ліпецкай вобласці РФ
- 5.07.2025, 10:44
Відэафакт.
У Ліпецкай вобласці РФ у выніку ДТЗ згарэла калона тэхнікі расейскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Astra, інфармуе Цензор.НЕТ.
Адзначаецца, што дарожны інцыдэнт здарыўся на трасе М-4 пад Ельцам. Прычынай аварыі стала сутыкненне цывільнага грузавіка з вайсковай калонай акупантаў.
У выніку ДТЗ згарэлі бронеаўтамабілі «Ахмат», пяць «УАЗаў», а таксама фура. Агулам акупанты страцілі сем адзінак тэхнікі.
Пішуць таксама пра аднаго пацярпелага.